У сувязі з маразамі мабілізаваны атрады хуткага рэагавання Чырвонага Крыжа

26 февраля 2018

Па ўсім Гомелі, а там сёння слупок тэрмометра апускаўся да 15, арганізаваны мабільныя пункты абагрэву. Прахожым прапануюць гарачую гарбату. Валанцёры працуюць у месцах найбольшага збору людзей. Дыслакацыю перыядычна змяняюць. Ва ўсіх раённых арганізацыях Чырвонага Крыжа пачалі працаваць і стацыянарныя пункты абагрэву. Там можна атрымаць не толькі гарачую гарбату, але і ежу, цёплае адзенне і першую медыцынскую дапамогу.

Пункты абагрэву будуць працаваць да таго часу, пакуль маразы не адступяць.