У сувязі з эпідсітуацыяй схема рэгістрацыі абітурыентаў на ЦТ змяняецца

30 апреля 2020
У Беларусі з 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне 2020. Праўда, у сувязі з эпідсітуацыяй правілы падачы заявы змяніліся. На сайце РІКВ абітурыентам трэба спампаваць форму заявы, запоўніць яе ў перыяд з 2 мая да 18 гадзін 1 чэрвеня і адправіць з асабістага паштовага адрасу на электронную скрыню пункта рэгістрацыі. У адказ прыйдзе ліст з асабовым рахункам для аплаты ў сістэме АРІП. Каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей, у пунктах рэгістрацыі арганізуюць электронную чаргу. У прызначаную дату і час абітурыенту выдадуць пропуск для ўдзелу ў ЦТ. Для яго атрымання трэба мець пры сабе любы дакумент, які пацвярджае асобу.