У Свіслацкім раёне папярэджана спроба парушэння дзяржаўнай граніцы

23 декабря 2019
Пагранічнікам прыйшлося прымяніць зброю. Грамадзяне Расіі накіроўваліся праз Беларусь у Францыю, з іх слоў  - па лепшае жыццё. Былі канфіскаваныя тэлефоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, паляўнічыя нажы, грошы і пашпарты. Падобная гісторыя здарылася і ў Гродзенскім раёне: 38-гадовы грамадзянін Расіі таксама вырашыў нелегальна перасячы мяжу з Еўрасаюзам. Затрыманым пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.