У Свіслачы прайшлі абласныя Дажынкі

18 ноября 2017

Канчатковыя вынікі цяперашняй уборачнай кампаніі падвялі сёння ў Свіслачы падчас свята абласных Дажынак.

Сабраны ўраджай не толькі забяспечыць Гродзенскай вобласці харчовую бяспеку, але і дазволіць паправіць фінансавы стан гаспадарак. Гэта распавёў сёння старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, вынік аграрыяў падмацаваны дакладнымі лічбамі: толькі рапсу сёлета ў СВК сабралі больш за 150 000 тон - гэта ў два разы больш за мінулы год.

Сам жа горад Свіслач да сустрэчы гасцей узмоцнена рыхтаваўся некалькі апошніх месяцаў. У парку імя графа Тышкевіча ўсталявалі пляцоўку для вулічнага варкаўта. 11 трэнажораў даступныя круглы год для ўсіх ахвотнікаў. Сёння ж адкрылася і мадэрнізаваная зала барацьбы ў мясцовай спартыўнай школе. Знакавай падзеяй стала адкрыццё графскага шпіля - абеліска, які паўтарае той, што ўпрыгожваў цэнтральную плошчу Свіслачы ў часы графа Тышкевіча.