У судзе пачаліся слуханні па справе аб ДТЗ на Мінскай кальцавой

5 октября 2017

У судзе Кастрычніцкага раёна пачаліся слуханні па справе аб ДТЗ на Мінскай кальцавой. Аварыя адбылася ў сакавіку, загінулі два чалавекі. А ўсяго ў машыне знаходзілася шасцёра. Паводле звестак следства, за рулём быў 31-гадовы мінчанін. Экспертыза ўстанавіла, што мужчына быў п'яны - больш за два праміле алкаголю, паводле экспертызы. А машына не належыла ні вадзіцелю, ні пасажырам. Зараз вадзіцеля вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх і "Крадзеж".