Традыцыйны месяц навядзення чысціні, парадку і азелянення Мінска стартуе ў суботу. Асаблівую ўвагу гэтай восенню нададуць добраўпарадкаванню пляцовак ля чыгуначных пуцей і МКАД, у поймах і на акваторыях водных аб'ектаў, на веладарожках і ў месцах адпачынку. Дарэчы, летась мінчанам удалося пасадзіць рэкордную колькасць кустоў і дрэў.
Гэтай восенню адновіць сваю працу праект "Зялёны двор разам!», пры дапамозе якога мінчане могуць заняцца азеляненнем тэрыторый ля сваіх дамоў, а камунальныя службы дапамогуць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоў.
У суботу стартуе традыцыйны месяц навядзення чысціні і парадку
16 сентября 2020













