У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў суботу, 27 чэрвеня, пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Мікалай Котаў. Пытанні можна задаць па нумары тэлефона 8 017 222 44 44.
У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае першы намеснік старшыні Ігар Макар. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.













