У суботу пройдуць чарговыя прамыя лініі

30 августа 2016

Вырашыць праблему адным званком. Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 3 верасня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У мэрыі на сувязь выйдзе намеснік старшыні Жана Бірыч. Звяртацца з заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін. У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Званкі прымаюць да паўдня. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.