З жыллёва-камунальнымі, юрыдычнымі, бытавымі і іншымі пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на прамыя тэлефонныя лініі. Яны традыцыйна пройдуць і ў гэтую суботу.
У сталіцы заўтра з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
А жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.
У суботу можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на прамыя тэлефонныя лініі
4 сентября 2020













