У суботу Dana Mall прапануе новае навагодняе шоу

12 декабря 2018

Да Новага года засталося 19 дзён. Гэта час прыемных клопатаў, выбару падарункаў для родных і блізкіх. Каб шопінг прайшоў максімальна камфортна і ўдала, гандлёвыя цэнтры аб'яўляюць час акцый і скідак. Асаблівая ўвага дызайну вітрын. Шмат мерапрыемстваў прадугледжана і для дзяцей. Ужо ў найбліжэйшую суботу буйны гандлёва-забаўны цэнтр краіны Dana Mall прапануе новае навагодняе шоу. Дрэсіраваныя жывёліны, жанглёры, фокуснікі і музыканты. Старт святочнаму настрою там далі яшчэ 1 снежня. У першы дзень зімы пад апладысменты гледачоў паказалі "Тэатр цудаў". І гэты толькі пачатак, абяцаюць арганізатары. Наперадзе яркія канцэрты, танцы, цыркавыя нумары. Чым бліжэй да навагодніх свят, тым паказы будуць больш яркімі.

Расказвае Вікторыя Антоненкава (відэа).