У студыі Міхаіл Батура, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі

12 марта 2014

Рэформа сістэмы адукацыі. Да вялікай тэмы, якая прагучала напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы, мы сёння вяртаемся зноў. Рэзананс - шырокі, зрэшты, улічваючы важнасць пытання, гэта нядзіўна. Аб новай рэдакцыі правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама аб іншых тэмах і праблемах, якія паднімаліся напярэдадні, мы сёння пагаворым з госцем Панарамы. У нашай студыі Міхаіл Батура, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (відэа).