Беларусь абрана ў кіраўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёлін

5 июня 2016

Беларусь абрана ў кіраўніцтва Міжнароднага эпізаатычнага бюро. Для тых, хто не ведае, - гэта Сусветная арганізацыя аховы здароўя жывёлін. Яна аб'ядноўвае 178 краін. Штаб-кватэра - у Парыжы. І вось навіна. Нашу краіну ў МЭБ будзе прадстаўляць галоўны дзяржаўны ветэрынарны ўрач Аляксандр Субоцін. Прычым не проста ў якасці назіральніка, а на пасадзе генеральнага сакратара рэгіянальнай камісіі па Еўропе. І вось сёння ён у нас у студыі.