У праваслаўных вернікаў сёння Вялікі чацвер. У народзе яго называюць «чыстым». Гэта час духоўнага і фізічнага ачышчэння. З гэтага дня пачынаюць фарбаваць і распісваць яйкі. Напярэдадні ў студэнцкім дворыку БДУ правялі майстар-клас па роспісу такіх велікодных яек. Творчыя ўрокі суправаджалі вясеннімі спевамі народнага хору і музыкай. Побач размясцілі праваслаўны міні-кірамаш. Свае вырабы прадставілі і майстры Свята-Елісавецінскага манастыра. Вялікдзень праваслаўныя вернікі адзначаць у нядзелю - 1 мая.
У студэнцкім дворыку БДУ правялі майстар-клас па роспісу велікодных яек
28 апреля 2016













