У студэнцкіх атрадах працягваецца працоўны семестр

25 июля 2015

Каля шасці тысяч маладых людзей зараз працуюць у атрадах пяці профіляў – будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, экалагічных і сельскагаспадарчых. Самымі папулярнымі традыцыйна з’яўляюцца будаўнічыя студэнцкія аб’яднанні. Сярод іх - міжнародны атрад імя “70-годдзя Перамогі”, які працуе на рэканструкцыі сталічнага стадыёна “Дынама”. У яго склад увайшлі 30 лепшых студэнтаў з розных куткоў Беларусі, Расіі і Украіны.

Працоўны тыдзень студатрада скончыўся сяброўскім турнірам па міні-футболе паміж беларускай камандай і расійска-ўкраінскай зборнай. Дарэчы, пасля двух таймаў перамогу адзначалі беларусы. Потым за круглым сталом з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі студэнты абмеркавалі вынікі працоўнага тыдня і намецілі новыя задачы.