"У страі заўсёды, у памяці навекі"

29 июня 2017

Стэнды з фотаздымкамі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай у перадсвяточныя дні ўсталёўваюць у школах, гімназіях, на прадпрыемствах па ўсёй Беларусі. Сёння такая фотагалерэя адкрылася ў Мінску ў холе прадпрыемства "Мінгаз". Партрэты, а таксама факты з біяграфіі сваіх дзядоў і прадзедаў паказалі самі работнікі, каб расказаць калегам пра гераічнае мінулае сваіх блізкіх.

Правядзенне такой акцыі падтрымаў Беларускі фонд міру. Па ўсёй краіне ўжо з'явілася больш за трыста стэндаў памяці.