У краіне ўзмацняюцца меры бяспекі

1 июля 2017

Да святкавання Дня Незалежнасці Беларусі застаюцца лічаныя дні. У краіне ўзмацняюцца меры бяспекі. Пад кантролем праваахоўнікаў будуць усе месцы правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. 3 ліпеня ў Мінску будзе арганізавана 130 пунктаў пропуску. Пляцоўкі гулянняў загадзя абследуюць спецыялісты-сапёры. Для ветэранаў, інвалідаў і наведвальнікаў з дзецьмі прадугледжаныя асобныя прахадныя. Адзначу, у грамадскіх месцах забаронена з'яўляцца ў нецвярозым стане і з колючымі і рэжучымі прадметамі. Для зручнасці побач з прапускнымі пунктамі ўсталююць камеры захоўвання, дзе можна пакінуць асабістыя рэчы.

На працягу дня ў сталіцы будуць дзяжурыць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Узмоцніць патруляванне і ДАІ. Рух транспарту ў Мінску на праспектах Незалежнасці і Машэрава будзе абмежаваны. Метро будзе працаваць з 5 раніцы і да 2 ночы.