У краiне стартавала акцыя МНС "Бяспечны Новы год"

4 декабря 2018

Сустрэць навагодняе свята бяспечна. Правілы жыхарам нагадваюць інспектары Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а для школьнікаў заняткі ў гульнявой форме праводзяць юныя ратавальнікі. Акцыя "Бяспечны Новы год" уключае чатыры этапы. Большасць мерапрыемстваў запланавана ў грамадскіх месцах з правядзеннем конкурсаў па правілах пажарнай бяспекі. Будуць патруляваць інспектары і месцы продажу піратэхнічных вырабаў.