У краіне прайшоў пяты ў гэтым навучальным годзе адкрыты ўрок праекта "Школа актыўнага грамадзяніна"

24 января 2020
Аб адзінаццаці Героях Беларусі і беражлівым стаўленні  да традыцый. У краіне прайшоў пяты ў гэтым навучальным годзе адкрыты ўрок праекта "Школа актыўнага грамадзяніна". На гэты раз вучні старэйшых класаў абмеркавалі з кіраўнікамі ведамстваў духоўнае адраджэнне. 

Сяргей Маліноўскі, начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Беларусі:  "Сёння, як мне здаецца, вельмі сур'ёзная і важная тэма, прысвечаная Героям Беларусі, прэміі "За духоўнае адраджэнне". У кожнага грамадства павінны быць свае героі. Гэта такія маральныя арыенціры, якія  дапамогуць камусьці зрабіць правільны выбар у жыцці".

Дарэчы, на гэты раз вучні 14-й сталічнай гімназіі не толькі натхняліся на подзвігі, але і натхнялі: фальклорны ансамбль "Дударыкі", адзначаны сёлета вышэйшай узнагародай "За духоўнае адраджэнне", парадаваў калег і гасцей святочным выступленнем.

Дарэчы, у гэтым навучальным годзе школьнікаў чакаюць  яшчэ чатыры адкрытыя ўрокі праекта ШАГ.