У краіне праходзіць Тыдзень маці

11 октября 2018

Асаблівая ўвага беларусаў на гэтым тыдні самым блізкім людзям. У краіне праходзіць Тыдзень маці. Напярэдадні самага кранальнага свята жанчынам, якія акружылі сваім клопатам пецярых і больш дзяцей, уручаць ордэн Маці. У Мінску ўзнагароду атрымаюць 37 мам. Шматдзетных сямей у Беларусі з кожным годам становіцца больш. Гэтаму дапамагае значная падтрымка дзяржавы - на дэпазітныя рахункі сямейнага капіталу ўжо налічана амаль 590 мільёнаў долараў. Ёсць і дзясяткі іншых бонусаў. Каб такая падтрымка была своечасовай і максімальна эфектыўнай, у краіне створаць спецыяльную базу даных шматдзетных сямей.

На гэтым тыдні ва ўсіх гарадах Беларусі праходзяць тэматычныя акцыі, выставы і канцэрты, прысвечаныя Дню маці.