У краіне працягваецца газіфікацыя сельскіх населеных пунктаў
6 февраля 2021
Развіццё рэгіёнаў як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. У краіне працягваецца газіфікацыя сельскіх населеных пунктаў. Напярэдадні ўрачысты пуск прыроднага газу адбыўся ў аграгарадку Ског Сенненскага раёна. На новы від паліва тут ужо перавялі 27 кватэр, а таксама 23 індывідуальныя жылыя дамы. У найбліжэйшы час плануецца газіфікаваць яшчэ 80 прыватных домаўладанняў, а таксама малочна-таварную ферму. Перавагі прыроднага газу ацэніць і бізнес. У пасёлку плануецца будаўніцтва пелетнага завода.













