У краіне працягваецца акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі"

11 марта 2016

Першыя пашпарты атрымалі амаль два дзясяткі школьнікаў у сценах Інстытута памежнай службы. Менавіта там сёння прадоўжылася эстафета акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі". Самы галоўны ў жыцці дакумент уручаў асабіста старшыня пагранкамітэта Леанід Мальцаў. Падарункі атрымалі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў. Таксама на гэты раз сярод запрошаных былі і выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і ваенна-патрыятычных класаў. Ініцыятар акцыі - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Стартавала яна напярэдадні ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці і завершыцца ў Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка.