18 августа 2020
Лета заўсёды гарачая пара і для газавікоў. Трэба паспець правесці палявыя работы, праверыць стан газавых сетак. Дзесьці адрамантаваць, дзесьці замяніць або пакласці новыя. Сёння ў краіне прыродны газ актыўна выкарыстоўваюць і прамысловыя, і камунальна-бытавыя спажыўцы. З планаў на найбліжэйшую будучыню цэнтральнага рэгіёна - пуск блакітнага паліва ў мястэчку Крывічы. Гэта апошні гарадскі пасёлак краіны, куды пакуль не дайшоў прыродны газ. Мы ж адправіліся ў Стаўбцоўскі раён, каб знутры паглядзець на газіфікацыю Мiншчыны.
Расказвае Анастасія Бенедзiсюк.
Узброіўшыся спецтэхнікай, работнікі службы эксплуатацыі Стоўбцыгаз абследуюць тэрыторыю. Гэтым інструментам карыстаюцца ўжо тры гады. Ён прызначаны не толькі для пошуку трас, але і для вызначэння пашкоджанняў. Наогул гэта адзін з найважнейшых этапаў пры кладцы газавых труб. Ад зладжаных дзеянняў на гэтым этапе працы залежыць і бяспека спажыўца.
Сучасныя прыборы, тэхналогіі, праграмныя комплексы. Напрыклад, уцечкі газу шукаюць з дапамогай лазерных дэтэктараў.
У рэжыме рэальнага часу на прадпрыемстве "Белпалівагаз" адсочваюць усе тэхналагічныя працэсыПры найменшым адхіленні параметраў выязджае аварыйная брыгада.
120 аварыйных брыгад штодня заступае на службу ў Беларусі. А яшчэ гадоў 20 таму, дзеліцца Васіль Радзіяновiч, пра настолькі ўкамплектаваны мабіл можна было толькі марыць. Ды што там, для вызначэння ўцечак газу выкарыстоўвалі мыльныя растворы з пэндзлікамі.
Цэнтр абслугоўвання насельніцтва Стоўбцыгаз. Зараз там працуюць 3 чалавекі
Усе з адукацыяй па профілі. Прымаюць заказы на падключэнне да газавай магістралі. Прычым кліента суправаджаюць да таго моманту, пакуль у яго не пацяплеюць батарэі. У сярэднім на гэта ідзе да двух месяцаў. Па іншых пытаннях, напрыклад, перазаключыць дамову або выбраць новую газавую пліту - лічаныя хвіліны. У цэлым жа ў Стаўбцоўскім раёне газавымі сеткамі пакрыта 74 % тэрыторыі. Магутным імпульсам працэсу паслужыў прэзідэнцкі ўказ № 368, падпісаны ў 2006 годзе. Ён дазволіў ахвотнікам правесці газ, ствараць кааператывы, разлічваць на дапамогу дзяржавы. Акрамя гэтага, дакумент унёс каардынацыю ў дзеянні ўсіх бакоў: вызначыў заказчыка і адказных.І вось што кажуць лічбы.
Толькі па Мінскай вобласці за час дзеяння ўказа даўжыня сетак вырасла з 5 200 да 12,5 тысячы
Акрамя гэтага, указ прадугледжвае і магчымае льготнае крэдытаванне - пад 3 % на 2 гады. Уладзіслаў Купец разам з суседзямі арганізаваў кааператыў у 2013. У цэлым жа па краіне ў эксплуатацыі сёння маем 64 тысячы кіламетраў газавых сетак. Імі лёгка маглі б апаясаць Зямлю па экватары і яшчэ застанецца. За апошнія гады даўжыня артэрыі з блакітным палівам павялічылася больш чым у 4 разы.