У краіне аб'яўлены IT-конкурс для самых маладых беларусаў

25 сентября 2015

Стварыць разумны тэлевізар і атрымаць грошы на рэалізацыю гэтай ідэі. У краіне аб'яўлены IT-конкурс для самых маладых беларусаў.

Удзельнікі павінны распрацаваць Smart TV-платформу. Ацэньваць распрацоўкі будуць не толькі беларускія, але і замежныя спецыялісты. Інтэрфейс, кантэнт і практычнасць - тое, што сёння ў трэндзе Smart TV-платформ, маладыя праграмісты абмеркавалі ў Парку высокіх тэхналогій. Менавіта ён, а яшчэ Беларускі саюз моладзі з'яўляюцца ініцыятарамі гэтага конкурсу. Тут жа IT-трэнеры расказалі пра асаблівасці такога дадатку і паказалі прыклады ўжо рэалізаваных праектаў.

Кевін Пак, кіраўнік падраздзялення LG Smart TV па рэгіёне СНД: "У Беларусі шмат добрых праграмістаў. Гэта і прафесіяналы, і тыя, хто толькі пачынае. Паколькі гэтая платформа будзе прымяняцца ў вашай краіне, важна зараз зразумець, што трэба самім спажыўцам гэтага абсталявання. Таму гэты форум - толькі пачатак. Мы хочам пачуць усе меркаванні, каб у выніку выбраць самую добрую ідэю".

Перамагчы ў гэтым конкурсе яшчэ ёсць магчымасць у кожнага. Сваю ідэю трэба прапанаваць на сайт праекта "100 ідэй для Беларусі" да 31 снежня. Лепшыя праграмісты атрымаюць гранты. Максімальная сума для рэалізацыі праекта і маркетынгавай падтрымкі дадатку - 5 тысяч долараў.