У краіне актыўна працуюць выязныя прыёмныя па Дэкрэце № 3

16 февраля 2017

Выязныя прыёмныя па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3 сёння пачалі працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Менавіта такая форма дазваляе пачуць праблемы простага чалавека і своечасова адрэагаваць на іх.

У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях сацыяльнага ўтрыманства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прыняла рашэнне аб правядзенні кіраўніцтвам Адміністрацыі, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах, а таксама начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў прыёмаў грамадзян у рай- і гарвыканкамах. Яны праходзяць сёння і заўтра, а таксама 23 і 24 лютага. 

У гэтыя хвіліны ў Жодзінскім гарвыканкаме прыём праводзіць асабіста Наталля Качанава. Больш чым 20 чалавек на прыём. Значная частка пытанняў датычыцца рэалізацыі дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, таксама людзей хвалююць жыллёвыя пытанні.