У сталіцу з'ехаліся ўдзельнікі 9 міжнароднага медыяфоруму з 26 краін

9 июня 2014
Толькі актуальныя, надзённыя і важныя тэмы. Менавіта па такіх прынцыпах працуюць журналісты вядучых СМІ. Сёння ў сталіцу з'ехаліся ўдзельнікі 9 міжнароднага медыяфоруму з 26 краін свету. І хоць афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства толькі заўтра - сённяшні - азнаямленчы дзень быў насычаным як тэматычна, так і падзеямі. Галоўная тэма дня - 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі. І сёння прайшла прэзентацыя цыкла ваенна-гістарычных фільмаў, а таксама экскурсія на ваенна-гістарычны комплекс Лінія Сталіна.

Расказвае Антаніна Станкевіч.

Аб прынцыпе ні дня без радка на найбліжэйшы час ім, мабыць, прыйдзецца забыць. У Мінску стартаваў 9 беларускі міжнародны медыяфорум. У гэтыя дні журналісты вядучых выданняў з 26 краін свету абмяняюцца меркаваннямі і прапануюць свае шляхі рашэння самых актуальных праблем сучаснасці. Фармат сустрэч - круглы стол. Выказацца і быць пачутым зможа кожны.

Тут твар у твар сустрэнуцца не толькі рэпарцёры, але і тыя, каго журналісты на сваёй прафесійнай мове завуць экспертамі: палітолагі, сацыёлагі, эканамісты. Геапалітыка, сусветная эканоміка і глабальныя сусветныя працэсы і роля СМІ ў іх - аб гэтым будуць весці дыялогі ў Мінску на працягу трох дзён.

Андрэй Фурсаў, дырэктар Цэнтра рускіх даследаванняў Маскоўскага гуманітарнага ўніверсітэта, акадэмік міжнароднай акадэміі навук, Аўстрыя: Я ўдзельнічаю ў секцыі Глабальныя выклікі і зразумела, што акрамя праблем глабальных выклікаў гэта адэкватнасць і аб'ектыўнасць асвятлення СМІ тых працэсаў, якія ідуць у свеце. Вельмі важна, каб СМІ заставаліся СМІ, а не ператвараліся ў сродкі масавай рэкламы, агітацыі і дэзінфармацыі.

Але аб усім гэтым глыбока і сур'ёзна гаварыць будуць заўтра. Сёння ж, у першы дзень медыяфоруму, асноўная тэма - 70-годдзе вызвалення Беларусі і значэнне той вайны для сучаснага свету. Гаварыць, разважаць і спрачацца на гэтую тэму можна бясконца, запэўніваюць журналісты.

Сапраўдны журналіст павінен быць у цэнтры падзей. Вось і сёння экскурсія на ваенна-гістарычны комплекс Лінія Сталіна носіць хутчэй забаўляльны, а не практычны характар, не ўспомніць ваенную тэматыку нельга. Асабліва ў год, калі Беларусь адзначае 70-годдзе з дня вызвалення.