У сталіцы завяршыўся фестываль жэставай песні "Сузор'е"

22 мая 2018

Песні, якія неабходна глядзець, а не слухаць. У сталіцы завяршыўся фестываль жэставай песні "Сузор'е". На міжнародны форум з'ехаліся больш як 80 артыстаў з васьмі краін свету - Італіі, Казахстана, Расіі. Усе ўдзельнікі - людзі з абмежаваным слыхам - падрыхтавалі свой канцэртны нумар. Але галоўны інструмент гэтых артыстаў не голас, а рухі і жэсты.

Фестываль жэставай песні сабраў людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сталіцы сёмы раз.