У сталіцы высадзяць больш за 50 тысяч дрэў

20 марта 2019

У цэлым  населеныя пункты абнаўляюцца пасля зімы. Добраўпарадкаванне актывізавалася ва ўсіх раёнах сталіцы - спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у парадак месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, фарбуюць асвятляльныя прыборы ўздоўж магістраляў. Акрамя таго, мяняецца і ландшафтны дызайн - вясной у Мінску плануецца высадзіць больш за 2 мільёны кветак. 

Алена Акуліч, начальнік аддзела УП "Мінскзелянбуд":  "У кожным раёне распрацаваныя альбомы, як будзе праходзіць азеляненне. Гэта і месца ля арганізацый, магазінаў. З'явяцца кампазіцыі са злакавымі, хмызнякамі з рознай афарбоўкай лісця, будуць і іглічныя дрэвы туды дадаваць". 

У сталіцы высадзяць таксама больш за 50 тысяч дрэў. Дарэчы, далучыцца да азелянення могуць і жыхары горада - падчас традыцыйных суботнікаў. У Мінску яны ўжо стартавалі.