У сталіцы выпускнікамі сталі амаль 25 тысяч навучэнцаў 11-ых і 9-ых класаў

30 мая 2016

Віншаванні, урачыстыя лінейкі і развітальны вальс - сёння ў школах апошні званок. У сталіцы выпускнікамі сталі амаль 25 тысяч навучэнцаў 11-ых і 9-ых класаў. У школьных дварах яны сімвалічна запускалі паветраныя шары, выказвалі словы падзякі настаўнікам і абяцалі вяртацца ў альма-матар. Дарэчы, хутка ім прыйдзецца зноў сесці за парты - ў першы дзень лета стартуюць выпускныя экзамены па рускай і беларускай мовах.

А для выпускнікоў 24-ай школы Мінска сёння апошні званок - асабліва стыльны. Развітальнае свята зрабілі яркім у стылі маладзёжнай субкультуры . Каб гэты дзень школьнікі запомнілі на ўсё жыццё.