У сталіцы выбралі лепшых пачынаючых дызайнераў

15 мая 2015

Вынікі ХХIV Міжнароднага конкурсу моды і фота падвялі ўчора. 88 калекцый ацэньвала прафесійнае журы. У яго складзе - дызайнеры, фатографы, рэдактары модных часопісаў і медыйныя персоны з Беларусі, Расіі, Латвіі і Францыі.

Віктар Якжык, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь: "Гэты конкурс дае ўнікальную магчымасць творчай самарэалізацыі дызайнераў і спецыялістаў у галіне моды. І гэта ўнікальная пляцоўка, і, як адзначаюць замежныя эксперты, яна ўнікальная з пункта погляду адукацыйнага праекта".

Ігар Іваноў, прадстаўнік аргкамітэта ХХIV Міжнароднага конкурсу моды і фота "Млын моды": "Прыемна тое, што перамаглі сёлета тыя дызайнеры, якія не першы год прымаюць удзел у конкурсе. Гэта і Ганна Жук з мужчынскай калекцыяй, і Сяргей Драчоў і Наталля Касцова".

На фінальным гала-паказе свае калекцыі дэманстравалі і госці з-за мяжы. Нагадаем, што прызам для лепшых пачынаючых куцюр’е з Беларусі стала магчымасць прайсці міжнародныя стажыроўкі ў вядучых школах дызайну.