Спаборніцтвы ў спрыце і дакладнасці дастаўкі грузаў праходзяць у рамках конкурсу «Мінскі майстар». Ацэньвалі, як удзельнікі ведаюць тэорыю - тэхнічныя асаблівасці працы. Акрамя таго, трэба было даказаць сваё майстэрства на практыцы. Апусціць груз у імправізаваную мішэнь, пры гэтым не страціць фішкі, устаноўленыя на грузе.
Сёлета конкурс аб'яднаў некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Лепшыя з іх атрымаюць узнагароды ў Дзень горада.













