У сталіцы ўпершыню адбудзецца вялікі стокавы кірмаш

29 августа 2014

Аўтлет па-беларуску. 20 і 22 верасня ў сталіцы адбудзецца стокавы кірмаш. На пляцоўцы каля Палаца спорту беларускі легпрам распачне буйны гандаль. Набыць адзенне, абутак і галантарэйныя тавары айчыннай вытворчасці можна будзе па зніжаным кошце.


Дарэчы, стокавы кірмаш адбудзецца ў Беларусі ўпершыню. Свае тавары на ім прапануюць 30 айчынных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.