У сталіцы ўпершыню прайшоў навагодні моладзевы баль

21 декабря 2019
Яшчэ адна новая святочная традыцыя адраджаецца ў Беларусі - правядзенне навагодніх баляў. 

Першы гарадскі моладзевы баль прайшоў сёння ў сталіцы. Паводле традыцыі свецкі прыём адкрыў танец паланэз. На паркет пад акампанемент аркестра выйшлі 100 пар. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія вызначыліся ў спорце, вучобе або творчасці. І сёння, пазабыўшыся пра ўсе справы, яны кружыліся пад гукі вальса, полькі і кадрылі. Да дэбюту рыхтаваліся 2 месяцы. Не толькі спазнавалі мастацтва танца і падбіралі ўборы ў адпаведнасці з дрэс-кодам, але і вывучалі этыкетнае мастацтва баляў.

У якасці неспадзеўкі для дэбютантаў арганізатары падрыхтавалі торт са  славутасцямі горада, а таксама лазернае шоу. Праграма балю аб'яднала культуру розных эпох - 19 стагоддзя і сучаснасці.