У сталіцы аднаўляецца паэтапная сістэма рэабілітацыі для дзяцей

10 марта 2015

Дарэчы,  комплекснае абследаванне дапамагае  праводзіць і сучаснае абсталяванне. Штогод у бальніцах арганізоўваюць дадатковыя месцы як для дзяцей, так і для дарослых. З падрабязнасцямі Юлія Токар.

 

У гарадскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі аказваюць медыцынскую дапамогу ужо амаль 30 гадоў. Сучаснае абсталяванне дазваляе праводзіць комплекснае абследаванне. А бацькі могуць выбраць форму лячэння як для кругласутачнага знаходжання, так і для дзённага. Штогод цэнтр дапамагае амаль 2 тысячам дзяцей і падлеткаў.

Аляксандр Якаўлеў, галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі: "Розныя формы рэабілітацыі. Гэта і фізічныя метады, і псіхалагічныя, эргатэрапія, медыкаментозная тэрапія. Гэта асноўная асаблівасць рэабілітацыі, што яна комплексна ўздзейнічае на ўвесь арганізм, на розныя яго сістэмы, каб атрымаць як мага лепшы вынік".

Маленькая Саша пры нараджэнні важыла ўсяго 900 грамаў. Таму пазней за сваіх равеснікаў пачала сядзець, хадзіць і гаварыць. Бацькі адразу звярнуліся ў рэабілітацыйны цэнтр. Тут дзяўчынка праходзіць ужо другі курс лячэння і вынікі, безумоўна, ёсць.

Запатрабаванасць у дзіцячай рэабілітацыі высокая. Узрост пачатку лячэння змясціўся амаль да немаўлят. Таму адкрываюцца дадатковыя аддзяленні і дакупліваецца новае абсталяванне. У гэтым цэнтры іх тры.        

Прынцыпова новы кірунак – знешняй рэабілітацыі хадзьбы. Камп’ютарны робат дазваляе аднавіць навыкі, а інтэрактыўная сістэма зацікаўлівае дзяцей. Дарэчы, такі комплекс падыходзіць ад двух гадоў. У сталіцы аднаўляецца паэтапная сістэма рэабілітацыі. Гэта стацыянарны курс, амбулаторны і дамашні. Між тым новыя артапедычныя ложкі з’явіліся ў 2-й і 3-й дзіцячых бальніцах. Акрамя маленькіх мінчан медыцынскую рэабілітацыю могуць атрымаць і дарослыя.  

Паводле слоў спецыялістаў па рэабілітацыі, хутка з’явяцца новыя метады лячэння інфарктаў, інсультаў і анкалагічных захворванняў з дапамогай ствалавых клетак. Так званая клетачная тэрапія – адно з апошніх адкрыццяў сучаснай навукі.