У сталіцы веласіпедыстам раздалі дзясяткі кілаграмаў садавіны

20 сентября 2019

У гэтую нядзелю мінчане адзначаць Сусветны дзень без аўтамабіля. Вуліцы горада запоўняць веласіпедысты! Ужо сёння раніцай тых, хто падтрымаў акцыю "Дзень без аўто" і аддаў перавагу экатранспарту, частавалі карысным сняданкам! У сталіцы веласіпедыстам раздалі дзясяткі кілаграмаў садавіны. У нядзелю ў 9 вечара на Кастрычніцкай плошчы па традыцыі стартуе масавы велазабег па галоўным праспекце сталіцы. А вадзіцелі, якія пакінуць асабісты аўто дома, змогуць скарыстацца грамадскім транспартам бясплатна.