У сталіцы ў наступным годзе капітальна адрамантуюць 508 жылых дамоў

1 ноября 2018

Гэта на 10 працэнтаў больш, чым сёлета. У парадак прывядуць і дваровыя тэрыторыі. Вялікую ўвагу нададуць азеляненню і стварэнню дадатковых парковак у дварах, а таксама дзіцячых пляцовак.

Для больш аператыўнага вырашэння жыллёвых пытанняў арганізавана і група ў "Вайберы". Праўда, пакуль толькі для жыхароў Заводскага раёна. Яшчэ адзін наватарскі вопыт камунальнікаў - камеры відэаназірання на аб'ектах капрамонту. Інфармацыя кругласутачна даступная не толькі ў кабінеце кіраўніцтва, але і на профільным сайце арганізацыі.

Па агульным стандарце якасці, пасля выканання капітальнага рамонту дома наступныя такія работы праводзяцца не раней, чым праз 35 гадоў.