У сталіцы ўстаноўлена больш за 11 тысяч кантэйнераў для паасобнага збору смецця

30 января 2014

Да тэмы, пра якую мы гаворым з года ў год - перапрацоўка смецця. 90% пакетаў, бутэлек і іншай ўпакоўкі па-ранейшаму аказваецца на сметніку і не ўжываецца для паўторнага выкарыстання. Але сёння мы зробім акцэнт на станоўчых лічбах. Больш за 11 тысяч кантэйнераў для паасобнага збору смецця ўжо ўстаноўлена ў сталіцы. І іх колькасць штогод павялічваецца. Пра культуру паасобнага збору адходаў і стаўлення да яе мінчан - Надзея Сербіненка.



Яна - старшакурсніца БДУ, аматар чысціні і парадку ва ўсім. Таму і ў сметніку ўсё, як кажуць, па палічках. Для паперы ёсць спецыяльная каробка. І для пластыкавых бутэлек - асобны пакет. Як толькі ёмістасці запаўняюцца, іх можна выкідваць у спецыяльныя кантэйнеры.


Яна Тонкавіч, жыхарка г. Мінска: Я лічу, што вельмі важна збіраць асобна смецце. Навошта другі раз вырабляць прадукты, якія ўжо гатовыя? Калі ў нас ёсць пластык, навошта яго рабіць другі раз, захламляць ім наваколле. Калі над ім можна крыху пачараваць і ён будзе як новенькі. З яго можна зрабіць нават дзіцячыя цацкі, шмат чаго карыснага.


Вырабіць штосьці сапраўды патрэбнае з бутэлек, газет ці металу рэальна. Таму ёсць сэнс прывіваць культуру паасобнага збору смецця. І пачынаць трэба з сябе.


Пытанне другаснага выкарыстання бытавых адходаў ужо даўно стаіць востра ў буйных гарадах. Бо многія адходы можна выкарыстаць не толькі другі, але трэці і чацвёрты раз. І для кожнага тыпу сыравіны існуюць пэўныя тэхналогіі перапрацоўкі. Так, з ужо нікому не патрэбнага кардону пры правільнай утылізацыі можна атрымаць, напрыклад, ўпакоўку для малака.


На жаль, далёка не ўсе мінчане згодныя з ідэяй другаснай перапрацоўкі. Але спецыялісты ў гэтай галіне ўсё ж настроены аптымістычна. Бо яшчэ пяць-сем гадоў таму паасобны збор смецця многім здаваўся непатрэбным наватарствам.


Галіна Гілевіч, намеснік генеральнага дырэктара Мінскай гарадской камунальнай гаспадаркі: Гэта не проста раздзяліць адыходы па кантэйнерах. Гэта праца па захаванні здароўя мінчан і захаванні прыроды, навакольнага асяроддзя. Бо гэтыя адходы ў прыродзе практычна не раскладаюцца, што тычыцца шкла, ПЭТ. На гэта патрэбны стагоддзі.


Галоўная ідэя другаснай перапрацоўкі сыравіны - эканомія энергіі, прыродных рэсурсаў, грошай і часу. Безумоўна, не ўсё можна перапрацоўваць бясконца. Напрыклад, у пластыку толькі 5-6 цыклаў прыгоднасці.


На гэтую пляцоўку прывозяць ужо паасобныя адходы. Пасля яны праходзяць праз дадатковую лінію сартавання, бо, на жаль, у кантэйнер для пластыку часта трапляюць іншыя рэчы.


Аляксандр Жукавец, галоўны інжынер КУП Экарэс: Мы працуем па дагаворах з юрасобамі, закупляем у іх другасную сыравіну. Далей мы яе прасуем і адпраўляем на папераперапрацоўчыя нашы камбінаты.


Збіраць смецце паасобку - задача адначасова простая і часам невыканальная. І ў кожнага гараджаніна ёсць адпаведны выбар. Усё залежыць ад асабістага стаўлення.