У сталіцы ля Ратушы з'явілася новая светлавая галерэя

11 декабря 2018

На ўваходзе гасцей сустракае Дзед Мароз. Арка даўжынёй 11 метраў стала яшчэ адной фотазонай. Іскрыстыя фігуры ствараюць казачны антураж і нагадваюць пра надыход святаў. Да Новага года сталіцу ўпрыгожаць яшчэ некалькі аб'ёмных кампазіцый. На Кастрычніцкай плошчы плануецца ўсталяваць фігуры жывёл - мядзведзя, зайца, аленя і іншых. А ля Палаца спорту з'явіцца кампазіцыя "Зорнае неба".