У сталіцы ля Палаца спорту пачалася канцэртная праграма

3 июля 2014
У сталіцы галоўная святочная пляцоўка традыцыйна ля Палаца спорту. Там літаральна некалькі хвілін таму пачалася канцэртная праграма. Усяго да 3 Ліпеня сталічная мэрыя падрыхтавала больш за восемдзесят мерапрыемстваў. Мінчане і госці сталіцы змогуць пакатацца на атракцыёнах, паглядзець тэатральныя пастаноўкі, паказ мод і рыцарскія баі, наведаць розныя майстар-класы і нават прайсці так званую сцежку здароўя.

З падрабязным раскладам святочных мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце мінскай мэрыі www.minsk.gov.by