У сталіцы студэнты распрацоўваюць разумнае адзенне

9 Лютага 2016

Святлодыёднымі лямпачкамі ўпрыгожваюць майкі, світары і вячэрнія сукенкі. Ззяючыя агні сталі эксклюзіўнай заменай стразам, паеткам або бісеру. Такі праект рэалізуюць у секцыі робататэхнікі, ён першы ў краіне. Акрамя таго, юныя геніі ствараюць робатаў-сартавальнікаў, электрычных павукоў і нават біямеханічную руку.

Юлія Токар пазнаёмілася з распрацоўшчыкамі, якія ствараюць смарт-праекты па апошніх тэхналогіях. Агні на майках, світарах і вячэрніх сукенках… Студэнтка эканамічнага ўніверсітэта Яўгенія Філіповіч распрацоўвае разумнае адзенне. Святлодыёдныя лямпачкі сталі адмысловай заменай стразам, паеткам або бісеру. Паўсотні ззяючых агеньчыкаў злучаюцца спецыяльнымі ніткамі і замацоўваюцца на марлю. Пасля ўся канструкцыя падключаецца да мікраплаты, у якой і задаецца рэжым праграмы. Дарэчы, такі праект разумнага адзення - першы ў сталіцы.

Фігуры аплікацый для вячэрніх сукенак Яўгенія распрацоўвае сумесна з маладым дызайнерам Аленай Шабяльянавай. У аснове новай калекцыі – ідэя чатырох стыхій, таму колеры сукенак выбраны невыпадкова. Паводле слоў аўтара, тканіна павінна быць шчыльнай.

Разумнае адзенне распрацоўваюць у секцыі робататэхнікі. Пад кіраўніцтвам Ігара Масальскага юныя геніі ствараюць смарт-праекты. У іх аснове – сімбіёз механікі, фізікі і праграмавання…

Менш чым за год яны паспелі стварыць робата-сартавальніка, электрычнага павука і новы праект – біямеханічную руку. Яна рухаецца аўтаномна. Камера фіксуе рухі рукі і перадае інфармацыю на механізм. Дарэчы, гэту распрацоўку юныя вынаходнікі рыхтуюць да прэзентацыі на міжнародным конкурсе ў ЗША, які пройдзе ў маі.