У сталіцы стартуе эксперымент па рэфармаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі

5 февраля 2015

Новаўвядзенні плануюць апрабаваць на базе Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска з 1 сакавіка. Пра гэта напярэдадні заявілі ў гарвыканкаме, дзе прайшла нарада па пытаннях ЖКГ з удзелам віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, памочніка Прэзідэнта Аляксандра Якабсона, мэра Андрэя Шорца. Мяркуецца задзейнічаць прыватны бізнес у сферы ЖКГ, а таксама стварэнне адзінага разлікова-даведачнага цэнтра і адзінай дыспетчарскай службы.

Віталь Смірноў, генеральны дырэктар ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка": "Чалавеку не трэба запамінаць шмат тэлефонаў, а ёсць адзін нумар тэлефона, па якім можна патэлефанаваць у любы час сутак. А не так, як зараз дыспетчарскія працуюць з 8 раніцы да 8 вечара. Гэта значыць усе пытанні чалавека па адзіным нумары і далейшыя працы і кантроль будуць здзяйсняцца па гэтай адзінай дыспетчарскай службе".

Таксама адзін з прынцыповых аспектаў рэформы - падзяліць функцыі ЖРЭА - заказчыка і падрадчыка - на дзве паасобныя структуры.