У сталіцы стартавала добраўпардкаванне гарадскіх тэрыторый

11 марта 2020
Сёлета раней - паспрыяла цёплая зіма. Так, ужо высадзілі звыш 5 тысяч дрэў. Гэта колькасць яшчэ павялічыцца. Да таго ж, на мінскіх вуліцах плануюць высаджваць жывыя агароджы. Іх будуць выкарыстоўваюць замест металічных канструкцый. Акрамя таго, азеляніцелі рыхтуюць пляцоўкі для стварэння кветкавых кампазіцый. Клумбы хутка заквітнеюць ва ўсіх раёнах горада.

Дарэчы, сучасныя падыходы да гарадскога азелянення ў сталіцы абмяркоўваюць і дызайнеры з розных краін. Амбіцыйныя праекты прадэманстравалі на ландшафтным форуме. Многiя канцэпцыі паступова ўводзяць у новых раёнах Мінска.

Далучыцца да добраўпарадкавання і азелянення могуць і самі жыхары. На інтэрактыўнай карце партала «Зялёны двор разам» прапануюць выбраць канкрэтнае месца і расліны для пасадак.