У сталіцы стартавала акцыя "Клас вадзіцелю"

15 августа 2018

"Бітлз" на прыпынках грамадскага транспарту і новыя дарожныя знакі для пешаходаў. У сталіцы стартавала акцыя «Клас вадзіцелю». Пешаходы, якіх ветліва прапускаюць на нерэгулюемых пераходах, прапануюць аддзячыць аўтамабілістаў жэстам - падняць вялікі палец. І тым самым паставіць яму своеасаблівы лайк. Для гэтага на вуліцах горада ўсталявалі адмысловыя дарожныя знакі, білборды і плакаты, а таксама запусцілі мабільныя дадаткі для пешаходаў, веласіпедыстаў і пасажыраў.

Адзначым, новыя дарожныя знакі разлічаны толькі на пешаходаў і ўстанаўліваюцца так, каб яны не адцягвалі ўвагу вадзіцеляў. І як падкрэслілі ў ДАІ, са стартам новага сацыяльнага праекта змяненняў у правілах дарожнага руху не плануецца.