У сталіцы стартавала акцыя ДАІ "Зробім дарогу бяспечнай"

15 февраля 2019

Зробім дарогу бяспечнай! Акцыя ДАІ з такой назвай стартавала сёння ў сталіцы. Галоўная мэта - папярэдзіць ДТЗ з удзелам пешаходаў.

Быць уважлівымі і ветлівымі на праезнай частцы – галоўнае правіла дарожнага руху. Першы этап - праверка бяспекі на "зебрах". Супрацоўнікі аўтаінспекцыі ўзялі пад пільны кантроль нерэгулюемыя пешаходныя пераходы.

З надыходам вясны адкрыецца новы веласезон. Аматарам экатранспарту ДАІ раіць рухацца па веласіпедных дарожках i не выязджаць на ровары ў снегапад і галалёд.