У сталіцы стартаваў злёт юных ратавальнікаў

21 мая 2019

На працягу трох дзён каманды будуць прадстаўляць дзевяць раёнаў Мінска і спаборнічаць за выхад на рэспубліканскі этап конкурсу. У праграме першага дня страявая і медыцынская падрыхтоўка, а таксама праверка тэорыі. Далей юныя супрацоўнікі МНС пяройдуць да выпрабаванняў на практыцы: пад'ём на штурмавую вежу і выратаванне пацярпелых на вадзе. Сёлета юныя ратавальнікі збіраюцца дваццаты раз. Фінальны этап пройдзе на базе дзіцячага лагера "Зубраня". Юныя ратавальнікі з усёй краіны будуць трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах на працягу месяца.