У сталіцы стане менш кандуктараў.

21 августа 2014
У сталічных аўтобусах і тралейбусах стане менш кандуктараў. Ім прапануюць змяніць пасады на кантралёраў і касіраў. Зараз кантралёрамі ў Мінску працуюць больш за 200 чалавек, але ў верасні іх стане амаль 400. Плануюць таксама адкрыць 10 дадатковых пунктаў рэалізацыі талонаў і праязных. Пры адсутнасці кандуктараў пасажыры змогуць купіць білеты толькі ў кіёску ці ў вадзіцеля. У сувязі з гэтым арганізуецца продаж талонаў праз інфакіёскі і банкаматы.