У сталіцы адбылася генеральная рэпетыцыя паветранай часткі парада

1 июля 2016

У сталіцы адбылася генеральная рэпетыцыя паветранай часткі парада, які пройдзе 3 ліпеня. У неба над Мінскам паднялася баявая авіяцыя. Прычым трэніровачны маршрут быў сапраўды такім жа, якім ён будзе і ў нядзелю.

Першымі над стэлай праляцяць тры флаганосцы Мі-2. За імі - верталёты Мі-24 і Мі-8. Затым гледачы ўбачаць ваенна-транспартны самалёт Ан-26 у суправаджэнні чатырох штурмавікоў Як-130, а ўслед за імі пройдуць бамбардзіроўшчыкі Су-25 і знішчальнікі МіГ-29.

Адметнай асаблівасцю гэтага года стане ўдзел у паветраным парадзе расійскіх лётчыкаў на верталётах Ка-52 і самалётах Су-34 і Су-30. Завершаць паветранае шоу ваенна-транспартны самалёт Іл-76 і пілатажная група "Белая Русь" на самалётах Л-39. Пілоты-асы выпусцяць у неба дым у колерах беларускага флага.