У сталіцы моцны вецер паваліў 13 дрэў, пашкоджаны 3 аўтамабілі і 3 лініі электраперадачы

12 июня 2020
Наступствы капрызнага надвор'я ў цэнтральным рэгіёне. У сталіцы моцны вецер напярэдадні паваліў 13 дрэў, пашкоджаны 3  аўтамабілі і 3 лініі электраперадачы. Спачатку паднялося воблака пылу, затым пачаліся лівень і навальніца. Месцамі выпаў град. Дарэчы, такую прыродную з'яву назіралі не толькі ў сталіцы. Напрыклад, у Бараўлянах ападкі былі памерам з курынае яйка.


Сёння аранжавы ўзровень небяспекі


Сёння таксама аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У прагнозах ліўні, навальніцы і шквалісты вецер да 20  метраў за секунду. Месцамі магчымы град. Пры гэтым паветра прагрэецца да 34 градусаў. У выхадныя на змену анамальнаму цяплу прыйдзе антыцыклон "Томас". Усталюецца звычайны чэрвеньскі тэмпературны рэжым. Ноччу ў сталіцы слупок тэрмометра будзе на адзнацы ад 16 да 18 градусаў. Днём  да 21 са знакам плюс.
У пачатку наступнага тыдня чакаецца паступовае павышэнне тэмпературы. У панядзелак у сталіцы паветра прагрэецца да 25 градусаў.