У сталіцы шахцёраў адкрылі новы дзіцячы сад

7 ноября 2013

Замест аднаго свята - адразу два. Вадзіць сваё дзіця ў сад не за некалькі кіламетраў, а ў суседні двор зараз могуць і жыхары Салігорска. Сёння ў сталіцы шахцёраў урачыста адкрылі новы дзіцячы сад. Традыцыйную чырвоную стужку перарэзаў губернатар вобласці Барыс Батура.


Працягне Антаніна Станкевіч.


Яшчэ тыдзень таму жыхары Салігорска ламалі галаву: вадзіць дзяцей у іншы раён ці пакінуць дома з кімсьці. З наступнага панядзелка такое пытанне стаяць перад маладымі сем'ямі, якія пражываюць тут, не будзе.


Адкрылі сад, захоўваючы ўсе традыцыі: з песнямі, танцамі і абавязковымі атрыбутамі - сімвалічным ключом і чырвонай стужкай. Тым больш, што гэта яшчэ адна традыцыя для цэнтральнага рэгіёну - дарыць людзям карысныя падарункі менавіта 7 лістапада.


Дзіцячы сад так і завецца Мара. Тут ёсць усё, каб дзецям было зручна і… цікава. Утульныя групы, спартыўная зала, медпункт і нават уласны басейн.


Сям'я Арлукевіч прызнаецца: вадзіць сваю дачку Веру вельмі далёка сэнсу не бачылі - з дзяўчынкай сядзела бабуля. Але заўсёды хацелі, каб дзяўчынка праводзіла больш часу з аднагодкамі. А таму адкрыцця ўстановы чакалі з нецярпеннем. А галоўны ў гэтай сям'і нават і сам руку прыклаў да ўрачыстай падзеі.


Праблема недахопу дзіцячых садкоў актуальная і для цэнтральнага рэгіёну. Асабліва для такіх вялікіх гарадоў, як Салігорск. Але ў найбліжэйшы год тут павінны адкрыць яшчэ адну дзіцячую ўстанову. Аналагічныя з'явяцца ў Слуцку, Смалявічах і Мінскім раёне.


Настаўнікі і выхавальнікі чакаюць, што ўжо ў панядзелак садок будзе поўны. Але і заўтра можна будзе прывесці сваё дзіця ў новы садок.