Такіх свабодных пляцовак каля 80-ці. Бясплатна здаюць памяшканні на першых і цокальных паверхах жылых дамоў. Усе яны патрабуюць рамонту. Тэрмін такой арэнды прывязаны да бізнес-праекта і акупнасці ўкладзеных у рамонт сродкаў. Асноўная ўмова - стварыць там рабочыя месцы. Пасля заканчэння дзеяння дагавора бязвыплатнага карыстання арандатары змогуць зняць гэтыя памяшканні без правядзення аўкцыёну.
Спіс аб'ектаў з нулявой арэнднай стаўкай і іншых памяшканняў, якія рэалізуюцца праз аўкцыёны, можна знайсці на віртуальнай карце. Яна размешчана на сайце Мінгарвыканкама.













