У сталіцы паўночнага рэгіёна назвалі "Чалавека года Віцебшчыны - 2016"

5 февраля 2017

Цырымонія ўручэння абласной прэміі аб'яднала на адной сцэне прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Узнагарод удастоеныя 100 чалавек з сілавых ведамстваў, аграрна-прамысловага комплексу, культуры, бізнесу, спорту і СМІ. Ва ўсіх лаўрэатаў высокія вынікі не толькі ў працоўнай, але і грамадскай дзейнасці.

Званне "Чалавек года Віцебшчыны" прысуджаецца з 2009 года. Лаўрэатам уручаецца грашовая прэмія, а іх партрэты на білбордах упрыгожаць населеныя пункты вобласці.